Беларусь абнавіла Канцэпцыю энергетычнай бяспекі

Урад Беларусі актуалізаваў Канцэпцыю энергетычнай бяспекі. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Абноўленая канцэпцыя ўлічвае значныя эканамічныя, прававыя і галіновыя змены ў Беларусі, уключаючы ўвод другога энергаблока БелАЭС, абнаўленне Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі, актуалізацыю паліўна-энергетычнага балансу, а таксама змены на сусветным рынку энергарэсурсаў.

«Дакументам забяспечваецца сістэмнасць у стратэгічным планаванні, прагназаванні сярэднетэрміновых перспектыў усіх напрамкаў паліўна-энергетычнага комплексу. Сфармуляваны мэты і задачы, актуалізаваны пагрозы, рызыкі энергетычнай бяспекі і прынцыпы яе забеспячэння», – паведамляе прэс-служба ўрада.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!