Reform.news

БЧ скарэктуе расклад цягнікоў з-за будаўніцтва веткі ў аэрапорт

Рэдакцыя Reform.news · 22 жніўня 2026, 09:07

https://reform.news/be/bch-skarjektue-rasklad-cjagniko-z-za-buda-nictva-vetki-ajeraport/

Беларуская чыгунка працягвае будаўніцтва веткі, якая злучыць Мінск з індустрыяльным паркам “Вялікі камень” і аэрапортам.

Будаўніцтва першай чаргі пачата ў верасні 2025 года. Завяршыць яе плануюць у жніўні 2028 года.

“У цяперашні час будаўніча-мантажныя работы арганізаваны на ўсіх участках аб’екта, асноўныя сканцэнтраваны на ўчастку Калодзішчы – Гарадзішча. Ужо выканана ўладкаванне землянога палатна, зборка рэйка-шпальнай рашоткі трэцяга галоўнага пуці, стрэлачных пераводаў, вядзецца мантаж канструкцый кантактнай сеткі, прылад чыгуначнай аўтаматыкі і будаўніцтва новага прыпыначнага пункта Садовы”, – расказалі ў БЧ.

Для выканання далейшых работ спатрэбіцца скарэктаваць расклад руху цягнікоў на ўчастку Мінск – Орша.

“Шэраг цягнікоў будзе рухацца паводле змененага раскладу і маршруту, а асобныя будуць адменены. Змены будуць дзейнічаць у перыяды: з 24 па 28 жніўня, з 7 па 26 верасня, з 28 верасня па 7 кастрычніка 2026 года, а таксама з 8 кастрычніка 2026 года да ўвядзення новага графіка руху цягнікоў на 2026/2027 год”, – патлумачылі ў БЧ.

Рэклама

Пакінуць адказ