Андрэй Хадановіч на Прэміі Гейдройця-2025. Фота: Беларусі ПЭН.
“Таварыства жывых паэтаў і паэтак” – так называецца курс паэта, перакладчыка, літаратуразнаўцы Андрэя Хадановіча, які з 13 траўня разам з творцай запускае грамадская арганізацыя “Годна”.
“Пра ўплывы і “паралельныя” адкрыцці, пра пераклад і містыфікацыі, пра тое, як вершы становяцца песнямі, а паэзія – мовай пратэсту, супраціву і салідарнасці”, – анансуе новы праект літаратар. У курс увойдзе 10 анлайн-заняткаў; усе яны будуць даступныя ў запісе на працягу трох месяцаў пасля заканчэння цыклу.
“Пасля курсу вы будзеце глядзець на беларускую паэзію – і на сваю культуру – з гонарам і разуменнем, якіх раней не хапала”, – дадае лаўрэат паэтычнай Прэміі Наталлі Арсенневай і іншых беларускіх ды міжнародных літаратурных узнагарод.
Курс Андрэя Хадановіча стане першым з ліку на платформе Lepsh.school ад “Годна”. Гэтай ініцыятывай каманда грамадскай арганізацыі хоча падтрымаць беларускіх экспертаў і экспертак дзяліцца сваімі ведамі. Таму за “ўваход” на курс уводзіцца аплата – у выпадку “Таварыства жывых паэтаў і паэтак” гэта 59 еўра.
Праграма лекцый выглядае так:
Падрабязнасці тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram