Фото: БЖД
З-за рамонту чыгуначнага моста на перагоне Пухавічы – Талька 7 красавіка частка цягнікоў будзе адменена, а частка будзе ісці па змененых маршрутах на ўчастку Мінск – Асіповічы, паведамляе прэс-служба БЧ.
7 красавіка адмяняюцца цягнікі Мінск-Гомель-Мінск: №708/707, №748/715, №716/739, №758-757, №755 і №740.
Змененым раскладам і маршрутам 7 красавіка будуць курсіраваць:
Цягнік №621 Гомель – Калінкавічы – Мінск адпраўленнем з Гомеля 6 красавіка 2026 года ў 22:10 будзе ісці змененым маршрутам і раскладам з прыбыццём на станцыю Мінск-Пасажырскі 7 красавіка 2026 года ў 8:42.
Цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа таксама будуць ісці змененым раскладам і маршрутам 7 красавіка. На перагоне Пухавічы –Талька перавозка пасажыраў паміж станцыямі Пухавічы і Талька будзе ажыццяўляцца аўтобусамі па чыгуначных білетах з прыпынкамі каля станцый Блужа, Майскі, Весялоўскі, без заезду на прыпыначны пункт Вяленскі. Перавозка пасажыраў аўтобусамі паміж станцыямі Пухавічы і Талькай будзе арганізавана толькі з перасадкай на асобныя цягнікі.