Башара Асада прысудзілі да смяротнага пакарання
Рэдакцыя Reform.news · 11 жніўня 2026, 12:09
https://reform.news/be/bashara-asada-prysudzili-da-smjarotnaga-pakarannja/Сірыйскі суд вынес прысуд былому прэзідэнту Сірыі Башару Асаду.
Як паведамляе SANA, Асад прызнаны вінаватым у наўмысным забойстве, катаваннях, адвольных арыштах і здзяйсненні злачынстваў супраць чалавечнасці. Асад прысуджаны да смяротнага пакарання.
Адначасова да смяротнага пакарання былі прысуджаныя яшчэ сем функцыянераў, якія знаходзяцца за мяжой.
Башар Асад уцёк з Сірыі ў снежні 2024 года. Ён знаходзіцца ў Расіі.
