Банкаўская сістэма забяспечвае ўсе патрэбы імпарцёраў і экспарцёраў у разліках — Галоўчанка

Банкаўская сістэма забяспечвае ўсе патрэбы імпарцёраў і экспарцёраў у разліках. Пра гэта беларускаму тэлебачанню заявіў старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка. Ён згадаў выкарыстанне лічбавых валют.

“Зараз, у прынцыпе, доля долара ў міжнародных разліках зніжаецца нават не год да году, а ўжо, напэўна, месяц да месяца. Таму краіны патроху прывыкаюць да гэтай новай нармальнасці. Разлікі ў нацыянальных валютах, у лічбавых валютах. Таму я думаю, што гэты трэнд будзе і далей паглыбляцца, асабліва калі будзе захоўвацца такая вось хаатычная сітуацыя ў цэлым у сусветнай палітыцы.

Таму мы адаптаваліся, я лічу, да гэтай новай нармальнасці або да новых радасцяў, у тым ліку і ў гандлі з Кітайскай Народнай Рэспублікай. І я б сказаў, што нашы грашовыя разліковыя інструменты цяпер сталі значна багацейшымі, чым яны былі яшчэ некалькі гадоў таму. Таму банкаўская сістэма ў цэлым гатовая і не толькі гатовая, але і задавальняе ўсе запыты як экспарцёраў, так і імпарцёраў”, — сказаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!