ЗША ўмацоўваюць супрацьпаветраную абарону на Блізкім Усходзе

ЗША ўмацоўваюць супрацьпаветраную абарону на Блізкім Усходзе, што ўказвае на далейшую падрыхтоўку дзеянняў супраць Ірана, хаця рашэнне аб ударах не прынята. Пра гэта піша WSJ са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.

Пентагон разгортвае ў рэгіёне дадатковую батарэю комплексаў супрацьракетнай абароны THAAD, а таксама ЗРК Patriot на базах амерыканскіх войскаў у рэгіёне. THAAD прызначаныя для перахопу балістычных ракет за межамі атмасферы.

Таксама ў рэгіёне з’явіліся спецыялізаваныя пошукава-выратавальныя самалёты HC-130J Combat King II. Яны ўжываюцца ў тым ліку для эвакуацыі збітых экіпажаў ва ўмовах баявых дзеянняў. Дадаткова авіяцыйная групоўка была ўзмоцненая транспартнымі самалётамі, знішчальнікамі пятага пакалення F-35A Lightning II і самалётамі радыёэлектроннай барацьбы E/A-18G Growler.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!