Баявы дрон упаў у Віцебскай вобласці — «Наша Ніва»
Рэдакцыя Reform.news · 18 мая 2026, 22:46
https://reform.news/be/bajavy-dron-upa-u-vicebskaj-voblasci-nasha-niva/У Віцебскай вобласці на поўдзень ад Глыбокага 17 мая ўпаў баявы дрон, паведамляе «Наша Ніва».
«Мяркуючы па ўсім, ён не выбухнуў сам, а сілавікі падарвалі яго на месцы», — піша выданне.
Афіцыйна ўлады не паведамлялі пра інцыдэнт.
Раней камандуючы ВПС і войскамі СПА Андрэй Лук’яновіч заяўляў, што залёты дронаў у Беларусь фіксуюцца практычна штодня.
