Фото: t.me/customs_bel
Беларусам, асуджаным па палітычных артыкулах, пагражаюць высылкай з Беларусі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, людзей, якія цяпер знаходзяцца на стадыі апеляцыі перад накіраваннем на «хімію», прымушаюць падпісаць абавязацельства з інфармацыяй, што ў выпадку паўторнага парушэння Крымінальнага кодэкса іх могуць выдварыць з краіны.
Дзеянні носяць характар не адзінкавых выпадкаў, заяўляе «Вясна».