КДБ Беларусі прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваннем» адукацыйную ініцыятыву «Heta Baza» (Гэта База).
«Экстрэмісцкімі» прызнаны сайт і акаўнты праекта ў Telegram, Instagram, TikTok і YouTube. Прычаснымі да «фарміравання» ўказаны Уладзімір Чумакоў і Яўген Базюк.
«Гэта база» — моладзевая асветніцка-адукацыйная ініцыятыва.
«Наша місія заключаецца ў асвеце беларускай моладзі як унутры Беларусі, так і за мяжой. Мы імкнёмся прасоўваць культуру дэмакратыі і міру, актывізму і грамадскага ўдзелу, а таксама салідарнасці і ўзаемадапамогі праз адукацыйную дзейнасць», — заяўляе «Гэта база».
Таксама «экстрэмісцкім фарміраваннем» прызнаны неанацысцкі тэлеграм-канал «НСООБЕ Остэнланд».
Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме ў Беларусі выкарыстоўваюцца для барацьбы з апанентамі ўладаў і іншадумствам у цэлым.