Аранжавы ўзровень пагоднай небяспекі захаваецца ў чацвер

У Беларусі трэці дзень запар абвяшчаецца аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер.

“Раніцай і ўдзень 28 мая (чацвер) у многіх раёнах рэспублікі і ў Мінску чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с”, — гаворыцца ў паведамленні.

МНС, нягледзячы на папярэджанні, пакуль не паведамляла пра сур’ёзныя наступствы моцнага ветру.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!