Амерыканскі авіяносец Gerald R. Ford накіруецца на Крыт пасля пажару

Амерыканскі авіяносец Gerald R. Ford пакіне Чырвонае мора, дзе ён аказвае падтрымку аперацыі супраць Ірана. Карабель накіруецца на востраў Крыт у Міжземным моры пасля пажару, які адбыўся на борце, паведамляе Reuters са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.

Авіяносец знаходзіўся ў моры дзевяць месяцаў, у тым ліку прымаў удзел у аперацыях супраць Венесуэлы ў Карыбскім моры, перш чым прыбыць на Блізкі Усход.

Пажар здарыўся ў пральні. На яго тушэнне спатрэбіліся гадзіны. Адзін ваеннаслужачы быў эвакуяваны з карабля ў сувязі з атрыманымі траўмамі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!