WSJ расказала пра падтрымку Ірана Расіяй

Газета The Wall Street Journal паведамляе пра пашырэнне падтрымкі Ірана Расіяй.

Паводле інфармацыі крыніц выдання, РФ пашырыла абмен разведвальнай інфармацыяй з Іранам, у тым ліку дзеліцца спадарожнікавымі здымкамі.

Таксама падтрымка датычыцца сферы беспілотнікаў. Масква прадастаўляе Тэгерану кампаненты для мадыфікаваных “Шахедаў”, якія дазваляюць палепшыць сувязь, навігацыю і цэлеўказанне. Акрамя таго, расіяне дзеляцца з іранцамі досведам выкарыстання ўдарных беспілотнікаў ва Украіне.

Крыніцы таксама сцвярджаюць, што Іран атрымлівае з РФ інфармацыю пра месцазнаходжанне амерыканскіх ваенных сіл на Блізкім Усходзе, а таксама падраздзяленняў саюзнікаў ЗША.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!