Скриншот видео t.me/pressmvd
Супрацоўнікі УУС Мінскай вобласці сумесна з калегамі з Барысава спынілі грузавік, якім кіраваў 39-гадовы грамадзянін суседняй краіны. У машыне выявілі каля 19 тон лому каляровых металаў коштам амаль 30 тысяч рублёў.
Як паведамілі ў МУС, дакументаў на груз у кіроўцы не было. Мужчына расказаў, што з мінулага года скупляў каляровы метал у Беларусі, каб затым здаваць яго ў пункт прыёму на радзіме.
У дачыненні да кіроўцы склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку вывазу з Беларусі лому і адходаў чорных і каляровых металаў.
Мужчыну пагражае буйны штраф і канфіскацыя прадмета правапарушэння.