Аляксандра Мамаева выйшла з фракцыі «Еўрапейскі выбар» у КР
Рэдакцыя Reform.news · 3 ліпеня 2026, 18:31
https://reform.news/be/aljaksandra-mamaeva-vyjshla-z-frakcyi-e-rapejski-vybar-u-kr/Дэлегатка Каардынацыйнай рады Аляксандра Мамаева заявіла пра выхад з фракцыі «Еўрапейскі выбар». Яна застанецца ў складзе КР як пазафракцыйная дэлегатка.
«З такім статусам яна зможа і далей удзельнічаць у працы Рады: уваходзіць у камісіі, уносіць прапановы і галасаваць», — паведамляе Каардынацыйная рада.
