Актывісту з Нароўлі прысудзілі 10 гадоў паводле абвінавачання ў «здрадзе дзяржаве»
Рэдакцыя Reform.news · 8 мая 2026, 13:16
https://reform.news/be/aktyvistu-z-naro-li-prysudzili-10-gado-pavodle-abvinavachannja-zdradze-dzjarzhave/У Магілёўскім абласным судзе вынесены прысуд грамадскаму актывісту з Нароўлі Мікалаю Віткоўскаму, паведамляе «Гомельская вясна». Ён прызнаны вінаватым у «здрадзе дзяржаве» паводле артыкула 356 Крымінальнага кодэкса і прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Віткоўскі — грамадскі актывіст з Нароўлі, сябра ліквідаванай уладамі «Народнай грамады». У верасні мінулага года ён знік з дому, і толькі ў лістападзе стала вядома, што ён утрымліваецца ў турме №4 у Магілёве. 17 снежня 2025 года яго прызналі палітычным зняволеным.
