Польшча атрымае першыя знішчальнікі F-35 напрыканцы траўня

Першыя знішчальнікі F-35 павінны прыбыць у Польшчу напрыканцы траўня. Яны будуць размешчаныя на базе ў Ласку ў Лодзінскім ваяводстве.

16 з 32 замоўленых F-35 сфарміруюць эскадрыллю “Гусар”. Самалёты ўжо фармальна знаходзяцца на службе ў польскіх ВПС, але яшчэ базуюцца на авіябазе Эбінг у Арканзасе, ЗША, дзе праводзіцца падрыхтоўка лётнага складу і абслуговага персаналу.

На базе ў Ласку, дзе будуць размешчаныя F-35, ужо знаходзяцца польскія F-16.

Сума кантракта на пастаўку 32 F-35 складае 4,6 млрд долараў. Ён быў заключаны на пачатку 2020 года.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!