«Аэрафлот» адмяніў тры рэйсы ў Мінск

Нацыянальны аэрапорт «Мінск» папярэджвае пра магчымыя змяненні рэйсаў, звязаныя з абмежаваннямі ў расійскіх аэрапортах.

«У сувязі з абмежаваннямі па выкарыстанні паветранай прасторы Расійскай Федэрацыі ў расклад авіярэйсаў могуць уносіцца змяненні. Просім пасажыраў, якія сустракаюць і праводзяць, улічваць гэтую інфармацыю і планаваць паездку ў Нацыянальны аэрапорт згодна з бягучымі ўмовамі», — паведамляе прэс-служба аэрапорта.

Тры рэйсы «Аэрафлота» ў Мінск з вылетам з маскоўскага «Шарамецьева» ў 00:35, 08:30 і 13:00 былі сёння адменены. Рэйс «Белавія» ў Мінск вылецеў са спазненнем на паўтары гадзіны.

Скрыншот электроннага табло «Шарамецьева»
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!