Айцішніка з Wargaming прыгаварылі да 14 гадоў калоніі

Айцішніка з Wargaming Глеба Рыбчанку прыгаварылі да 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Гродзенскі абласны суд у канцы 2025 года або на пачатку 2026 года прыгаварыў Рыбчанку да 15 гадоў калоніі. Пасля апеляцыі Вярхоўны суд знізіў тэрмін да 14 гадоў.

31-гадовага Рыбчанку абвінавачвалі па артыкулах аб распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130 КК), абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), паклёпе на Лукашэнку (ч. 1 і 2 арт. 367 КК), дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 КК), закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі (ч. 3 арт. 361 КК), падрыхтоўцы да прывядзення ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (ч. 1 арт. 13 і ч. 4 арт. 309 КК), удзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі (ч. 2 арт. 290-4 КК), падрыхтоўцы да здзяйснення тэрарыстычнага акта арганізаванай групай або ў выніку якога загінуў чалавек (ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289 КК).

Рыбчанка нарадзіўся ў Гродне, доўгі час жыў і працаваў у Санкт-Пецярбургу. Працаваў у кампаніі «Леста» – расійскім падраздзяленні Wargaming.

Рыбчанка ёсць у злітай базе чорнага спісу Цэнтрабанка Расіі. Прычынай стала адмова ў здзяйсненні грашовага пераводу з фармулёўкай «аперацыя здзяйсняецца ў мэтах фінансавання тэрарызму». Магчыма, у сакавіку 2022 года ён спрабаваў задонатіць Палку Каліноўскага з расійскай карткі.

КДБ Беларусі ўнёс Рыбчанку ў спіс «тэрарыстаў».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!