Адваката Дзмітрыя Лаеўскага прыгаварылі да трох гадоў калоніі
Рэдакцыя Reform.news · 9 верасня 2026, 20:04
https://reform.news/be/advakata-dzmitryja-lae-skaga-prygavaryli-da-troh-gado-kalonii/Мінскі гарадскі суд 9 верасня прыгаварыў адваката Дзмітрыя Лаеўскага да трох гадоў пазбаўлення волі. Пасля абвяшчэння прысуду яго ўзялі пад варту ў зале суда. Пра гэта паведамляе «Вясна» са спасылкай на сябра і былога калегу Лаеўскага Яўгена Пыльчанку.
Лаеўскага прызналі вінаватым па артыкулах аб “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці” і “дыскрэдытацыі Беларусі”. Падставай для абвінавачання сталі інтэрв’ю адваката незалежным беларускім СМІ.
У 2020–2021 гадах Дзмітрый Лаеўскі абараняў Віктара Бабарыку і Максіма Знака. Пасля вынясення прысуду Бабарыку Лаеўскага выключылі з калегіі адвакатаў. Падставай стала яго выступленне ў судовых спрэчках па гэтай справе.
Раней, у 2011–2012 гадах, Лаеўскі прадстаўляў інтарэсы праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пасля гэтай справы пад ціскам ён быў вымушаны на некалькі гадоў сысці з адвакатуры.
