У трох абласцях Беларусі назіраюцца падтапленні

Па стане на 17 сакавіка падтапленні паводкавымі водамі зафіксаваны ў трох абласцях Беларусі: Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай.

У Лёзненскім раёне падтоплены нізкаводны мост, у Гомельскім раёне — два ўчасткі дарогі, у Добрушскім — адно падвор’е, у Петрыкаўскім — адзін участак дарогі, у Мсціслаўскім раёне — адзін участак дарогі і нізкаводны мост.

Пацярпелых няма, паведамляе МНС.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!