«Адкладаем тое, што важна»: Лявон Вольскі прэзентаваў новую песню «Пакідаем на Потым»
Reform.news · 4 сентября 2026, 13:11
https://reform.news/adkladaem-toe-shto-vazhna-ljavon-volski-prjezjentava-novuju-pesnju-pakidaem-na-potym/Лявон Вольскі выпусціў новы трэк «Пакідаем на Потым». Гэта асабістая і рэфлексіўная кампазіцыя пра тое, як людзі схільныя адкладаць на заўтра найбольш істотныя рэчы — пачуцці, важныя размовы і жыццёвыя рашэнні.
Як адзначаецца ў анонсе да рэлізу, новая песня — пра шкадаванне, страчаныя магчымасці і позняе ўсведамленне таго, што некаторыя імгненні перакрэсліваюцца, і іх ужо немагчыма вярнуць.

Над стварэннем трэка працавала добра знаёмая каманда музычнага цэху. Аўтарам музыкі, тэксту і асноўнага вакалу выступае сам Лявон Вольскі, які таксама запісаў гітарныя партыі разам з Паўлам Трыпуцем. Рытм-секцыю для новай песні стварылі басіст Алесь-Францішак Мышкевіч і бубнач Павел Мамонаў.
Фінальнае гучанне і міксінг — гукарэжысёр Павел Сініла, а візуальнае афармленне і атмасферную вокладку рэлізу стварыла мастачка Караліна Палякова.
Слухаць трэк можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
