Абломкі невядомага паветранага аб’екта знайшлі ў Польшчы недалёка ад мяжы з Беларуссю і Украінай

У Владаўскім павеце Люблінскага ваяводства, у лесе каля вёскі Кшывавежбы, недалёка ад мяжы з Беларуссю і Украінай, знойдзены металічныя элементы невядомага паветранага аб’екта. Іх выявіў мясцовы жыхар за два кіламетры ад жылых будынкаў, паведамляе RMF24.

Знойдзеныя абломкі шэрага колеру маюць памер у некалькі дзясяткаў сантыметраў. Некаторыя з іх урэзаліся ў дрэва, частка была на зямлі.

На месцы здарэння працуе паліцыя. Паліцэйскія канфіскавалі элементы і забяспечылі ахову месца іх выяўлення. Пра здарэнне паведамлены Ваенная жандармерыя і Акруговая пракуратура ў Любліне, паведамляе паліцыя.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!