Reform.news

Аб’ём сельгасвытворчасці за дзевяць месяцаў вырас на 4,6%

Рэдакцыя Reform.news · 15 кастрычніка 2026, 11:22

https://reform.news/be/ab-jom-selgasvytvorchasci-za-dzevjac-mesjaca-vyras-na-4-6/

Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені-верасні ва ўсіх катэгорыях гаспадарак склала 31,4 млрд рублёў. Яна вырасла на 4,6% у супастаўных цэнах у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведаміў Белстат. Вытворчасць у сельскагаспадарчых арганізацыях павялічылася на 4,4% і склала 26,4 млрд рублёў.

У сельгасарганізацыях у студзені-верасні атрымалі на 5% больш жывёлы і птушкі, або 1,39 млн т, на 2,7% – малака, або 6,98 млн т, на 1,5% – яек, або 2,58 млрд штук.

На 1 кастрычніка ў сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 3,8 млн галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 1,3 млн галоў. Колькасць свіней склала 2,1 млн галоў, птушкі – 50,5 млн галоў.

Паводле даных Белстата, на 1 кастрычніка ў сельскагаспадарчых арганізацыях было намалочана 7,6 млн т збожжавых і зернебабовых у першапачаткова апрыходаванай вазе, 1,5 млн т рапсу. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых склала 37,6 ц/га, а рапсу – 31 ц/га. Мяркуючы па ўсім, ураджай збожжавых сёлета аказаўся ніжэйшым за леташні. Па стане на 1 кастрычніка 2025 года Белстат паведамляў пра намалот 8 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 40 ц/га.

У Беларусі на 1 кастрычніка было накапана 421,1 тыс. т бульбы з сярэдняй ураджайнасцю 338 ц/га, сабрана 84,4 тыс. т агародніны з ураджайнасцю 219 ц/га, 1,875 млн т цукровых буракоў з ураджайнасцю 440 ц/га. Параўнанне з леташнімі данымі ўказвае на больш высокую ўраджайнасць бульбы і агародніны, і нізкую – цукровых буракоў.

Рэклама

Пакінуць адказ