Аўтамат VSK-100 абяцаюць запусціць у масавую вытворчасць у Беларусі да канца 2026 года

Аўтамат VSK-100 можа быць запушчаны ў масавую вытворчасць у Беларусі да канца 2026 года. Пра гэта паведаміў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.

“VSK-100 — беларускі сучасны аўтамат са стопрацэнтнай лакалізацыяй, які, думаю, да канца гэтага года будзе запушчаны ў масавую вытворчасць і пастаўляцца ва ўзброеныя сілы і іншыя структуры сілавога блока”, — сказаў ён у інтэрв’ю тэлеканалу “Першы інфармацыйны”. Дзяржсакратар удакладніў, што аўтамат ужо прыняты на ўзбраенне.

Паводле яго слоў, зброяй беларускай вытворчасці цікавяцца за мяжой. Асаблівую цікавасць выклікаюць сродкі радыёэлектроннай барацьбы, аптычныя прыцэлы, адзначыў Вальфовіч. “Танкі Т-72Б3 аснашчаны новымі сучаснымі прыцэламі “Сосна”. Розныя мадыфікацыі прыцэлаў сёння не саступаюць сусветным аналагам і сродкам навядзення на браняаб’екты. Дзякуючы гэтым прыцэлам сёння яны становяцца ў лінейку найлепшых браніраваных машын у свеце”, — дадаў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Як паведамляе ТАСС, VSK-100 супастаўны па памерах з АК-74, мае даўжыню 915 мм, вышыню 265 мм і шырыню 6,5 мм. Вага без магазіна — 4,3 кг. Беларускі аўтамат разлічаны на патрон калібру 7,62 39 мм. Ёмістасць магазіна складае 30 патронаў. Рэжым стральбы — адзіночны або аўтаматычны, тып замыкання — паваротны. Механізм з бакавым газавым рухавіком. Зборка VSK-100 праходзіць на вытворчых пляцоўках “БСВТ — новыя тэхналогіі” ў Станькаве.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!