Беларускія вайскоўцы вылецелі на вучэнні ў Казахстан

Беларускіх вайскоўцаў сіл спецыяльных аперацый накіравалі ў Казахстан, дзе 3–9 жніўня праходзіць сумеснае вучэнне «Вяршыня братэрства – 2026».

«Падчас вучэння, якое пройдзе на вучэбным палігоне «Коктал», будуць адпрацаваныя пытанні падрыхтоўкі і сумеснага вядзення разведкі, пошуку і знішчэння незаконных узброеных фармаванняў у горна-пустыннай мясцовасці», — паведамілі ў Мінабароны.

Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!