Фото: Reform.by
«Белнафтахім» абвясціў аб паэтапным павышэнні цэн на паліва. Такая мера тлумачыцца «глабальным ростам каціровак на нафту і нафтапрадукты на сусветным рынку і, як вынік, ростам цэн на нафту для беларускіх НПЗ», а таксама лагістычнымі выдаткамі.
З 28 сакавіка гранічныя максімальныя рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва вырастуць на 4 капейкі і складуць:
З 4 красавіка цэны паднімуцца на 3 капейкі. Бензін АІ-92 будзе каштаваць 2,57 рубля, АІ-95 – 2,67 рубля, АІ-98 – 2,89 рубля, дызельнае паліва – 2,67 рубля.