Ціханоўская: Еўрапейская сям’я няпоўная без Беларусі і Украіны
Рэдакцыя Reform.news · 18 лістапада 2026, 22:06
https://reform.news/be/cihano-skaja-e-rapejskaja-sjam-ja-njapo-naja-bez-belarusi-i-ukrainy/Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у дыскусіі «Кошт свабоды: бізнес, дэмакратыя і бяспека ў Еўропе» ў рамках міжнароднага саміту «Эканоміка расплюшчаных вачэй» (Open Eyes Economy Summit) у Кракаве. Разам з дырэктарам Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах Маркам Леанардам яны абмеркавалі будучыню рэгіёна, незалежнасць Беларусі і яе еўрапейскія перспектывы.
«Для нас, людзей, якія пражылі 30 гадоў пад дыктатурай, важна далучыцца да нашай гістарычнай дэмакратычнай сям’і. Мы хочам жыць там, дзе можна свабодна размаўляць, галасаваць, дзе існуе правасуддзе і паліцыя служыць людзям, а не дыктатару», – заявіла лідарка дэмсіл.
«Перад Беларуссю стаяць толькі два шляхі. Альбо працягваць жыць пад ботам Расіі, якая хоча знішчыць нашу нацыянальную ідэнтычнасць, альбо выбраць еўрапейскую будучыню, дзе людзі будуць адчуваць сябе свабоднымі», – падкрэсліла яна.
Open Eyes Economy Summit з’яўляецца адным з найбуйнейшых грамадска-эканамічных кангрэсаў Польшчы. Ён аб’ядноўвае прадстаўнікоў бізнесу, палітыкі, навукі і культуры для абмеркавання ўстойлівага развіцця, эканомікі і грамадскіх каштоўнасцей.
