Зяленскі заявіў пра аднаўленне працы Starlink на ранейшай хуткасці
Рэдакцыя Reform.news · 24 кастрычніка 2026, 17:56
https://reform.news/be/zjalenski-zajavi-pra-adna-lenne-pracy-starlink-na-ranejshaj-hutkasci/Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў пра аднаўленне працы спадарожнікавых сістэм Starlink і Starshield на хуткасці, якая была да ўвядзення абмежаванняў. Паводле яго слоў, сувязь ужо забяспечвае патрэбы ўкраінскіх вайскоўцаў.
«Самае галоўнае на сёння: аднавілі працу StarLink і StarShield на той хуткасці, якая была да ўвядзення ўсіх гэтых абмежаванняў. Цяпер хуткасць — такая, якая нам патрэбная. Сёння ўначы пачалося аднаўленне, і раніцай ужо былі хуткасці, дастатковыя для выкарыстання гэтай сувязі. Гэта вельмі важна, гэта істотна для нашай франтавой лагістыкі, для абароны Украіны ад рэактыўных «шахедаў», – падкрэсліў украінскі лідар.
Раніцай міністр абароны Украіны Яўген Хмара далажыў Зяленскаму пра вынікі праверкі. Прэзідэнт заявіў, што праверка пацвердзіла працаздольнасць Starlink і Starshield.
“Я дзякую ўсім амерыканцам, усім нашым партнёрам, хто паставіўся да ўсяго гэтага сур’ёзна і сапраўды дапамагае нам. Дзякуй кангрэсменам, сенатарам, усім СМІ, Дзярждэпу і прэзідэнту”, – заявіў Зяленскі.
