Reform.news

Хрэнін зоймецца паглыбленнем узаемадзеяння з Мінабароны РФ

Рэдакцыя Reform.news · 22 кастрычніка 2026, 10:25

https://reform.news/be/hrjenin-zojmecca-paglyblennem-uzaemadzejannja-z-minabarony-rf/

Міністэрствы абароны Беларусі і Расіі сёння ў Мінску праводзяць пасяджэнне сумеснай калегіі. Старшынствуе на ім міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін. Расійскую дэлегацыю ўзначальвае яго калега Андрэй Белавусаў.

Як паведамілі ў прэс-службе беларускага ведамства, у парадку дня пасяджэння тры асноўныя пытанні:

  • функцыянаванне рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Беларусі і Расіі;
  • удасканаленне аб’яднанай ваеннай інфраструктуры і Адзінай сістэмы СПА;
  • паглыбленне ўзаемадзеяння органаў ваеннага кіравання ў галіне сумеснай аператыўнай і баявой падрыхтоўкі.
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Рэклама

Пакінуць адказ