Уцечка аміяку адбылася на “Гомельскім хімзаводзе”
Рэдакцыя Reform.news · 6 кастрычніка 2026, 10:04
https://reform.news/be/ucechka-amijaku-adbylasja-na-gomelskim-himzavodze/Сёння ўначы адбылася ўцечка аміяку на “Гомельскім хімзаводзе”. Як паведамілі ў МНС, уцечка здарылася на адкрытай пляцоўцы склада. Выцекла каля 50 кг аміяку.
“Ратавальнікі спынілі выхад рэчыва шляхам перакрыцця засаўкі”, – дадалі ў міністэрстве.
Былі праведзены работы па асаджэнні пароў і нейтралізацыі аміяку. У выніку перавышэння гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі пароў аміяку ў паветры не зафіксавана.
Ніхто не пацярпеў. Прычына здарэння высвятляецца.

