Лукашэнка запрасіў Сі Цзіньпіна ў Беларусь
Рэдакцыя Reform.news · 1 кастрычніка 2026, 10:52
https://reform.news/be/lukashjenka-zaprasi-si-czinpina-belarus/Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню КНР Сі Цзіньпіна з Днём утварэння КНР і запрасіў яго ў Беларусь з афіцыйным візітам у наступным годзе.
«Ваш прыезд надасць юбілею асаблівы сімвалізм і стане пунктам адліку для новага этапу беларуска-кітайскіх адносін», — заявіў Лукашэнка.
У віншаванні Лукашэнка адзначыў, што Беларусь шануе «паслядоўны курс Пекіна на міжнароднай арэне, накіраваны на падтрыманне глабальнай стабільнасці».
Адносіны Кітая і Беларусі знаходзяцца на беспрэцэдэнтным узроўні, паміж краінамі вядзецца інтэнсіўны палітычны дыялог.
«Разам з ростам тавараабароту пашыраецца інвестыцыйнае супрацоўніцтва, рэалізуюцца важныя для нашых краін праекты прамысловай кааперацыі. Актывізацыя гуманітарных і культурных кантактаў таксама пацвярджае трываласць усепагоднага стратэгічнага партнёрства», — гаворыцца ў віншаванні.
