Украіна скасавала пагадненне з Беларуссю аб апавяшчэнні пра ядзерную аварыю
Рэдакцыя Reform.news · 18 верасня 2026, 20:36
https://reform.news/be/ukraina-skasavala-pagadnenne-z-belarussju-ab-apavjashchjenni-pra-jadzernuju-avaryju/Украіна спыніла дзеянне пагаднення з урадам Беларусі аб аператыўным апавяшчэнні пра ядзерную аварыю і супрацоўніцтве ў галіне радыяцыйнай бяспекі. Адпаведную пастанову ўрад Украіны прыняў 17 верасня.
Пагадненне было падпісана 16 кастрычніка 2001 года ў Кіеве. Яно прадугледжвала супрацоўніцтва Украіны і Беларусі ў сферы радыяцыйнай бяспекі і аператыўнае апавяшчэнне пра ядзерныя аварыі.
Згодна з пастановай, Міністэрства замежных спраў Украіны павінна ва ўстаноўленым парадку паведаміць ураду Беларусі пра спыненне дзеяння пагаднення.
