Беларуса дэпартавалі з Польшчы за кіраванне аўтобусам у нецвярозым выглядзе
Рэдакцыя Reform.news · 2 верасня 2026, 14:35
https://reform.news/be/belarusa-djepartavali-z-polshchy-za-kiravanne-a-tobusam-u-necvjarozym-vygljadze/Грамадзяніна Беларусі выдварылі з Польшчы і на восем гадоў забаранілі ўезд у Шэнгенскую зону. Ён кіраваў гарадскім аўтобусам у стане алкагольнага ап’янення.
Супрацоўнікі польскай памежнай службы праверылі законнасць знаходжання 49-гадовага беларуса ў горадзе Замосць (Люблінскае ваяводства) і прызналі, што яго далейшае знаходжанне ў Польшчы ўяўляе пагрозу бяспецы і грамадскаму парадку.
Польская нацыянальная віза мужчыны была ануляваная. Яго даставілі ў пункт пропуску пад канвоем, паведамляе Надбужанскі аддзел памежнай службы Польшчы.
