Расіянін вёз праз “Беняконі” 2 кг псіхатропу
Рэдакцыя Reform.news · 31 жніўня 2026, 14:34
https://reform.news/be/rasijanin-vjoz-praz-benjakoni-2-kg-psihatropu/Гродзенскія мытнікі перахапілі на мяжы з Літвой 2 кг псіхатропу альфа-PVP.
Забароненае рэчыва спрабаваў правезці праз пункт пропуску “Беняконі” грамадзянін Расіі. Пры сканаванні багажу мужчыны мытнікі заўважылі староннія ўкладанні ў музычнай сістэме. З калонкі ў выніку дасталі шэсць скруткаў з крышталічным рэчывам. Эксперты вызначылі яго як альфа-PVP.
“Мужчына расказаў, што пра змесціва калонкі не ведаў, пагадзіўся яе перавезці ў Маскву за ўзнагароджанне”, – паведамілі ў ДМК.
Беларускія мытнікі перадалі інфармацыю расійскі. Удалося ўстанавіць атрымальніцу пасылкі. Гэта 44-гадовая грамадзянка Расіі.
“У дачыненні да яе распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 328-1 КК Рэспублікі Беларусь”, – заключылі ў ДМК.


