У Камянецкім раёне аднавілі электразабеспячэнне пасля начной навальніцы
Рэдакцыя Reform.news · 1 жніўня 2026, 14:24
https://reform.news/be/u-kamjaneckim-rajone-adnavili-jelektrazabespjachjenne-paslja-nachnoj-navalnicy/Энергетыкі Брэсцкай вобласці цалкам аднавілі электразабеспячэнне ў Камянецкім раёне, парушанае ў выніку начной навальніцы і моцнага ветру.
Як паведамілі ў «Брэстэнерга», аварыйна-аднаўленчыя брыгады працавалі ўсю ноч. Наступствы непагадзі цалкам ліквідаваныя.
Часовыя перабоі з падачай электраэнергіі закранулі некалькі населеных пунктаў Камянецкага раёна. Асноўнай прычынай адключэнняў сталі паваленыя дрэвы і галінкі, якія пашкодзілі лініі электраперадачы і апоры.
Паводле даных энергетыкаў, за ноч былі адключаныя тры паветраныя лініі электраперадачы, 39 трансфарматарных падстанцый і 11 населеных пунктаў.
Паводле даных МНС, ад непагадзі пацярпелі 3 населеныя пункты ў Камянецкім і Маларыцкім раёнах. Пашкоджаныя дахі 3 жылых дамоў, 3 гаспадарчых пабудоў, 4 сельскагаспадарчых і 1 адміністрацыйнага будынка. Пацярпелых няма. Зафіксаваныя 6 выпадкаў падзення дрэў.
Відэа: t.me/brestenergolife
Відэа: t.me/brestenergolife





