Reform.news

У Варшаве пачаўся Кубак Мікіты Мелказёрава

Рэдакцыя Reform.news · 1 жніўня 2026, 13:49

https://reform.news/be/u-varshave-pacha-sja-kubak-mikity-melkazjorava/

У Варшаве пачаўся Кубак Мікіты Мелказёрава. На цырымоніі адкрыцця турніру памяць журналіста ўшанавалі хвілінай маўчання.

Старт спаборніцтвам сімвалічным першым ударам па мячы дала кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская. У адкрыцці турніру таксама ўзялі ўдзел намеснік кіраўніцы АПК Павел Латушка, журналіст Аляксандр Івулін, прадстаўнікі футбольнага клуба «Пагоня» і пасольства Нідэрландаў.

Перад пачаткам спаборніцтваў Ціханоўская перадала свае першыя баксёрскія пальчаткі для дабрачыннага розыгрышу. У інтэрв’ю Мікіту Мелказёраву яна ўпершыню публічна распавяла пра сваё захапленне боксам.

У сваёй прамове Ціханоўская параўнала футбол з барацьбой беларусаў за свабоду, адзначыўшы, што нават без статусу фаварыта можна дасягнуць поспеху дзякуючы моцнай камандзе, салідарнасці і веры ў сябе.

«Мікіта ўмеў аб’ядноўваць людзей — і на экране, і ў жыцці, і на футбольным полі. І, мне здаецца, найлепшы спосаб ушанаваць яго памяць — працягваць рабіць тое, што ён умеў лепш за ўсё: аб’ядноўваць людзей вакол Беларусі», — сказала яна.

Нагадаем, журналіст Мікіта Мелказёраў памёр у Варшаве ў ноч з 20 на 21 снежня 2025 года. Яму было 37 гадоў.

Фота: t.me/tsikhanouskaya
Фота: t.me/tsikhanouskaya
Фота: t.me/tsikhanouskaya
Рэклама

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *