Reform.news

У мінскім аэрапорце павялічаць колькасць парковачных месцаў

Рэдакцыя Reform.news · 30 ліпеня 2026, 16:12

https://reform.news/be/u-minskim-ajeraporce-pavjalichac-kolkasc-parkovachnyh-mesca/

У Нацыянальным аэрапорце Мінск рэалізуецца праект па пашырэнні паркоўкі Р3. У выніку колькасць месцаў на стаянцы павялічыцца на 884, паведамілі ў прэс-службе паветранай гавані.

Праект прадугледжвае стварэнне 542 дадатковых парковачных месцаў для наведвальнікаў аэрапорта і 342 месцаў для службовага транспарту. Работы будуць праведзены на ўчастку плошчай 3,39 га.

У прэс-службе адзначылі, што пашырэнне паркоўкі накіравана на развіццё інфраструктуры прывакзальнай плошчы, павелічэнне колькасці месцаў для захоўвання аўтамабіляў пасажыраў, а таксама забеспячэнне дадатковымі парковачнымі месцамі супрацоўнікаў прадпрыемства.

На новай стаянцы прадугледжана шэсць парковачных месцаў для людзей з інваліднасцю. У месцах перасячэння пешаходных дарожак з праезнай часткай бардзюры выканаюць без перападаў вышынь, а тратуары і пешаходныя дарожкі абсталююць трывалым, цвёрдым і няслізкім пакрыццём.

Фота: t.me/MinskNationalAirport
Фота: t.me/MinskNationalAirport
Рэклама

Пакінуць адказ