Reform.news

Да +30°C прагназуюць у Беларусі ў нядзелю

Рэдакцыя Reform.news · 25 ліпеня 2026, 17:58

https://reform.news/be/da-30-c-pragnazujuc-u-belarusi-njadzelju/

Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі праз спёку на 26 ліпеня. Заўтра ўдзень у асобных раёнах паўднёвага захаду Беларусі тэмпература паветра дасягне +30°C.

У нядзелю надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца невялікая воблачнасць, ападкі не прагназуюцца. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер уначы будзе слабы і няўстойлівы, удзень — паўднёвы, умераны.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад +8 да +14°C, на захадзе — да +16°C. Удзень паветра прагрэецца да +24…+30°C.

Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, удзень будзе слаба паніжацца.

Рэклама

Пакінуць адказ