Для беларускіх мастакоў абвешчаны open call на ўдзел у варшаўскай выставе, прысвечанай нябачным гісторыям
Reform.news · 19 чэрвеня 2026, 12:20
https://reform.news/be/dlja-belaruskih-mastako-abveshchany-open-call-na-dzel-u-varsha-skaj-vystave-prysvechanaj-njabachnym-gistoryjam/Мастакоў беларускага паходжання запрашаюць прыняць удзел у выставе, якая адбудзецца ў верасні ў галерэі «Promocyjna» Варшаўскага Дома культуры «Staromiejski».
Выстава будзе прысвечана прыхаваным асабістым гісторыям, а таксама індывідуальным і калектыўным досведам, якія часта застаюцца нябачнымі або непрамоўленымі. Тэма адкрытая для розных інтэрпрэтацый: кожны можа прапанаваць уласнае разуменне таго, што можа азначаць «схаваны наратыў» і як ён можа праяўляцца ў мастацкай практыцы.
Заяўкі прымаюць да 30 чэрвеня тут.

Куратарка выставы: Саша Вялічка.
Усе пытанні можна накіроўваць Каі Вербаноўскай: [email protected]
Праект суфінансуецца Цэнтрам Мерашэўскага.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
