Reform.news

“Часики тикают” прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”

Рэдакцыя Reform.news · 27 красавіка 2026, 12:22

https://reform.news/be/chasiki-cikajuc-pryznany-jekstrjemisckim-farmiravannem/

YouTube-канал “Часики тикают”, на якім выходзіць аднайменная перадача, прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Адпаведнае рашэнне прынята МУС Беларусі 27 красавіка.

У пераліку МУС у сувязі з фарміраваннем узгадваюцца вядучыя перадачы: Арцём Шрайбман, Яўгенія Сугак, Рыгор Астапеня, Леў Львоўскі. Таксама ў пералік унесены акаўнты “Часики тикают” у сацыяльных сетках і падкаст-сэрвісах (YouTube, YouTube Music, TikTok, Apple Podcasts, Spotify, Podcast Addict, Listen Notes), “лагатып у выглядзе ламанай лініі чорнага колеру на жоўтым фоне”.

Нагадаем, у Беларусі ўлады выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

Скрыншот пераліку МУС
Рэклама

Пакінуць адказ