Нацбанк пачне прадаваць 1,5-кілаграмовыя манеты па 23 тысячы рублёў
Рэдакцыя Reform.news · 22 красавіка 2026, 10:08
https://reform.news/be/nacbank-pachne-pradavac-1-5-kilagramovyja-manety-pa-23-tysjachy-rubljo/Нацыянальны банк Беларусі пачынае продаж незвычайнай памятнай манеты. З 23 красавіка “Кітайскі каляндар” паступіць у касы Нацбанка.
“Кітайскі каляндар” – гэта 1000-рублёвая срэбная манета масай 1,5 кг. Яе дыяметр 160 мм. Усяго адчаканена 500 штук такіх манет.
Манета ўпакавана ў драўляны футляр, а таксама прапануецца са спецыяльнай падстаўкай.
Кошт манеты 23 тыс. рублёў.





