Reform.news

Прадпрыемства белазаўскага холдынга атрымлівае дэталі з папраўчай калоніі

Рэдакцыя Reform.news · 9 красавіка 2026, 12:10

https://reform.news/be/pradpryemstva-belaza-skaga-holdynga-atrymlivae-djetali-z-papra-chaj-kalonii/

“Магілёўскі вагонабудаўнічы завод” атрымлівае камплектуючыя, вырабленыя ў бабруйскай Папраўчай калоніі №2. На гэта ўказвае дакумент, апублікаваны BELPOL.

Ліст адрасаваны гендырэктару дзяржпрадпрыемства «Папраўчая калонія № 2 г. Бабруйска» Дзянісу Ішчэйкіну. З яго вынікае, што завод у сакавіку накіраваў заяўку на выраб 120 камплектуючых. Намеснік дырэктара магілёўскага завода па камерцыйных пытаннях просіць скараціць адставанне паставак і нарасціць тэмпы вытворчасці ў далейшым.

“Магілёўскі вагонабудаўнічы завод” з’яўляецца часткай холдынга БелАЗа.

Выява: BELPOL
Рэклама

Пакінуць адказ