Reform.news

СК пачаў спецвытворчасць у дачыненні да Аляксандра Зубрыка

Рэдакцыя Reform.news · 5 лютага 2026, 13:17

https://reform.news/be/sk-pacha-specvytvorchasc-u-dachynenni-da-aljaksandra-zubryka/

Следчы камітэт пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Аляксандра Зубрыка 1997 года нараджэння.

Яму прад’яўленыя абвінавачанні паводле артыкулаў аб распальванні варожасці (арт. 130 КК), удзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК).

Следчы камітэт просіць Зубрыка з’явіцца ў раённы аддзел СК у Лідзе.

Паводле інфармацыі Dissidentby, Зубрык працаваў на «Лакокраске». Яго затрымлівалі за каментарыі ў чаце «Ліда для жыцця ЧАТ» і адпусцілі пад заклад да суда. Зубрык быў абвешчаны ў вышук у ліпені 2022 года.

Рэклама

Пакінуць адказ