Ціханоўская разам з прэзідэнтамі Літвы, Польшчы і Украіны ўшанавалі памяць паўстанцаў на могілках Росы
Рэдакцыя Reform.news · 25 студзеня 2026, 18:04
https://reform.news/be/cihano-skaja-razam-z-prjezidjentami-litvy-polshchy-i-ukrainy-shanavali-pamjac-pa-stanca-na-mogilkah-rosy/Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская разам з прэзідэнтамі Літвы Гітанасам Наўседам, Польшчы Каралем Наўроцкім і Украіны Уладзімірам Зяленскім ушанавалі памяць удзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў на віленскіх могілках Росы.
У межах урачыстасцяў лідарка дэмсіл таксама прысутнічала на памятным богаслужэнні ў Віленскім кафедральным саборы. Пасля службы ўдзельнікі накіраваліся на могілкі Росы, дзе ўсклалі вянкі ў памяць пра тых, хто змагаўся супраць імперскага гвалту. У мерапрыемствах удзельнічалі дарадцы Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і Дзяніс Кучынскі, а таксама прадстаўнікі беларускай супольнасці Вільні.







