Мінэнерга расказала пра ход рамонту пашкоджанай цеплатрасы ў Мінску
Рэдакцыя Reform.news · 20 студзеня 2026, 10:25
https://reform.news/be/minjenerga-raskazala-pra-hod-ramontu-pashkodzhanaj-ceplatrasy-minsku/Энергетыкі працягваюць рамантаваць пашкоджаны ўчастак цепламагiстралі ў Мінску. Учора з-за яго прарыву праблемы з ацяпленнем былі ў пяці раёнах беларускай сталіцы.
Як паведамілі ў Мінэнерга, работы вядуцца кругласутачна, да іх было прыцягнута 170 чалавек.
«На дадзены момант працягваецца работа па дэмантажы пашкоджанага кампенсатара трубаправода, праводзяцца падрыхтоўчыя мерапрыемствы па яго замене. Работы ўскладненыя ўмовамі надвор’я — ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 19 градусаў. З улікам размяшчэння пашкоджанага ўчастка цепламагiстралі прымяненне спецыяльнай тэхнікі было ўскладненае — шэраг тэхналагічных аперацый выконваўся брыгадамі практычна ўручную», — праінфармавалі ў прэс-службе міністэрства.


