Reform.news

Беларусь перадала Турцыі падазраванага ў наркагандлі

Рэдакцыя Reform.news · 19 студзеня 2026, 10:10

https://reform.news/be/belarus-peradala-turcyi-padazravanaga-narkagandli/

Міністр унутраных спраў Турцыі Алі Ерлікая заявіў, што ў краіну былі дастаўлены 17 падазраваных і абвінавачаных у розных злачынствах, якія знаходзіліся ў вышуку, у тым ліку па так званым чырвоным апавяшчэнні Інтэрпола.

Сярод 11 дзяржаў, якія экстрадавалі затрыманых у Турцыю, ёсць і Беларусь. Як вынікае з паведамлення міністра, беларускія сілавікі перадалі турэцкім калегам нейкага І. Ф., які знаходзіўся ў вышуку па чырвоным апавяшчэнні за ўвоз наркотыкаў.

Сярод іншых экстрадаваных у Турцыю — абвінавачаныя ў забойствах, кіберзлачынствах, сексуальных злачынствах у дачыненні да дзяцей, гандлі наркотыкамі, арганізацыі незаконнай міграцыі і інш.

Рэклама

Пакінуць адказ