Кіроўцы аўтобусаў везлі цыгарэты ў Польшчу ў запасных колах
Рэдакцыя Reform.news · 14 студзеня 2026, 17:19
https://reform.news/be/kiro-cy-a-tobusa-vezli-cygarjety-polshchu-zapasnyh-kolah/Польскія мытнікі затрымалі двух кіроўцаў аўтобусаў у пункце пропуску «Тэрэспаль». Яны спрабавалі нелегальна ўвезці з Беларусі ў Польшчу цыгарэты, паведамляе польская мытня.
Падчас агляду мытнікі звярнулі ўвагу на запасныя колы. Аказалася, што кіроўцы схавалі ў іх цыгарэты. Акрамя гэтага, адзін з кіроўцаў схаваў цыгарэты ў агульнадаступных месцах у аўтобусе.
Усяго было канфіскавана 1000 пачак беларускіх цыгарэт. Кіроўцаў аштрафавалі на агульную суму 24,9 тысячы злотых (8 тысяч долараў).

