Reform.news

Аператара дрона затрымалі каля Вільнюскага аэрапорта

Рэдакцыя Reform.news · 2 студзеня 2026, 17:23

https://reform.news/be/aperatara-drona-zatrymali-kalja-vilnjuskaga-ajeraporta/

1 студзеня каля 19:44 у забароненай зоне каля Вільнюскага аэрапорта быў заўважаны беспілотнік, паведамляе Служба грамадскай бяспекі Літвы (СГБ).

Супрацоўнікі СГБ усталявалі месца запуску дрона. У 20:02 беспілотнік і яго аператар былі затрыманыя. У дачыненні да аператара склалі адміністрацыйны пратакол. Дрон канфіскаваны.

Рэклама

Пакінуць адказ