4 чалавекі загінулі ў ДТЗ за суткі ў Беларусі, яшчэ 9 пацярпелі
Рэдакцыя Reform.news · 26 верасня 2026, 12:51
https://reform.news/be/4-chalaveki-zaginuli-dtz-za-sutki-belarusi-jashchje-9-pacjarpeli/За мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 11 дарожна-транспартных здарэнняў. 4 чалавекі загінулі, яшчэ 9, у тым ліку двое дзяцей, атрымалі траўмы, паведамілі ў прэс-службе МУС.
У пятніцу ўвечары ў Брэсцкай і Мінскай абласцях адбыліся два наезды на пешаходаў. У абодвух выпадках у іх не было святлоадбівальных элементаў.
У Давыд-Гарадку 63-гадовы мясцовы жыхар вёў электравеласіпед па краі праезнай часткі ў спадарожным кірунку, нягледзячы на тое, што злева ад дарогі была пешаходная дарожка. Яго насмерць збіў кіроўца грузавога Mercedes.
У Мінскім раёне кіроўца Renault наехаў на 38-гадовага мужчыну, які пераходзіў дарогу ў неўстаноўленым месцы без святлоадбівальнага элемента. Пешаход загінуў.
Сёння каля 9:30 у Петрыкаве кіроўца грузавога МАЗ пры руху заднім ходам наехаў на свайго 62-гадовага напарніка. Мужчына загінуў.


